Версия для печати
Четверг, 05 Июль 2012 11:00

VI Нацыянальная пілігрымка сем’яў

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Рада па справах сям’і пры епіскапаце Беларусі разам з душпастырствам сем’яў Гродзенскай дыяцэзіі запрашае на VI Нацыянальную пілігрымку сем’яў у санктуарый Маці Божай Гудагайскай. Пройдзе яна 14 ліпеня.

Упершыню Нацыянальная пілігрымка сем’яў адбылася ў Будславе ў 2007 г. Пасля яна наведвала розныя дыяцэзіяльныя санктуарыі, такія, як Тракелі, Лагішын, Браслаў, Мінск. Пілігрымка заклікана з’яднаць сем’і Беларусі, каб праз малітву, сведчанні і сумеснае прабыванне знаходзіць адказы на многія сямейныя праблемы.

Да ўдзелу запрашаюцца бацькі, дзеці, моладзь і старэйшыя.



Расклад пілігрымкі:
 


10.30 — прывітанне
10.45 — канферэнцыя
11.30 — Ружанец
12.00 — святая Імша (узначаліць біскуп Аляксандр Кашкевіч і біскуп Антоні Дзям’янка)
14.00 — абед
15.00 — Крыжовы шлях
16.30 — развітанне і благаслаўленне.



Падрабязная інфармацыя па тэлефонах:
+375 29 280 91 25 адказны за пілігрымку кс. Андрэй Стапыра (Гродзенская дыяцэзія)
+375 29 639 18 40 кс. Станіслаў Вашкевіч SAC (Пінская дыяцэзія)
+375 29 587 33 83 кс. Алег Півавар (Віцебская дыяцэзія)
+375 29 278 28 75 а. Пётр Бялевіч (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

Арганізатары запрашаюць таксама застацца на парафіяльную ўрачыстасць, якая адбудзецца 15 ліпеня.

Прочитано 1816 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Похожие материалы (по тегу)

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии