Версия для печати
Четверг, 15 Декабрь 2016 20:21

Адбылася аплатковая сустрэча для ўдзельнікаў Біблійнага кола

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

14 снежня пасля вячэрняй св. Імшы ў парафіяльным доме адбылася аплатковая сустрэча для ўдзельнікаў Біблійнага кола нашай парафіі.

Напачатку сустрэчы ўдзельнікі запалілі свечку і прывіталі адзін аднаго хрысціянскім прывітаннем. Пасля чаго вікарый парафіі кс. Юзаф Сярпейка прачытаў урывак са Святога Евангелля паводле Лукі, які нагадвае аб Нараджэнні Езуса Хрыста. Затым святар згодна з традыцыяй паблагаславіў аплаткі і склаў усім прысутным віншаванні з нагоды надыходзячых Святаў Божага Нараджэння. Усе ўдзельнікі падзяліліся аплаткам, складаючы ўзаемна цёплыя віншаванні і пажаданні.

Згодна з традыцыяй Касцёла на нашых землях удзельнікі прыгатавалі 12 розных страваў. Частуючыся за сталом  прысутныя ўдзельнікі Біблійнага кола дзяліліся сваімі ўспамінамі і лакальнымі звычаямі з паасобных рэгіёнаў і сем’яў. Трэба прызнаць, што маючы агульны традыцыйны “шкелет” святкавання, многія элементы ў падрыхтоўцы да яго розныя і каларытныя.

Сустрэчы Біблійнага Кола пры нашай парафіі адбываюцца кожную сераду. Распачынаюцца Святой Імшой а 18 гадзіне і працягваюцца разважаннем Святога Пісання ў парафіяльным доме. Ёсць шмат розных методык даследвання і спазнавання Бібліі. Мы ж карыстаемся метадам Västeras. Яго назва паходзіць ад назвы горада, у якім гэты метад апрацавалі. Прывабнасць гэтага метада ў тым, што ім можна карыстацца як у группе так і асабіста.

 


кс. Юзаф Сярпейка

Прочитано 880 раз Последнее изменение Четверг, 15 Декабрь 2016 20:31
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии