Увечары напярэдадні першага дня пілігрымкі наша парафія прывітала і гасцінна прыняла пілігрымаў з Маладзечна і Смаргоні, з якімі раніцай распачала пілігрымковы шлях Св. Імшой. Эўхарыстыю ўзначаліў дапаможны біскуп Мінса-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі. Напрацягу трох дзён пілігрымы нашай парафіі крочылі праз палі, лясы і вёскі ў нацыянальны Будслаўскі санктуарый, дзе знаходзіцца цудоўны абраз Божай Маці. Кожны з пілігрымаў ішоў са сваёй інтэнцыя: нёс свае просьбы, падзякі і перапрашэнні, каб праз рукі Марыі аддаць гэта ўсё Богу.
Прапануем Вашай увазе фотарэпартаж з усіх трох дзён пілігрымкі.
Першы дзень пілігрымкі
Другі дзень пілігрымкі
Трэці дзень пілігрымкі