Версия для печати
Вторник, 23 Февраль 2016 20:15

Чытанне духоўнай літаратуры: Перад Хрыстом Укрыжаваным

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Хрыстус, перад Якім ты стаіш падчас малітвы, - гэта поўны велічы і моцы Хрыстус з гары Табор, але таксама і Хрыстус укрыжаваны.

Калі ты будзеш маліцца перад распятым Хрыстом, Ён Сам будзе навучаць цябе галоўным праўдам хрысціянства. Тады ты зразумееш, што Божая справядлівасць іншая, не такая, як людская.

Яшчэ раней, да таго, як настала “гадзіна Ягоная” (гл. Ян 13, 1), Езус бачыў бязмернасць пакутаў, якія Яму давядзецца выцерпець за грахі свету, нягледзячы на тое, што сам Ён быў невінаваты; Ён бачыў нашыя грахі і правіны, якія па волі Айца павінен быў узяць на сябе. Ён добра ўсведамляў, што будзе адкінуты людзьмі,

высмеяны і апляваны,

што Яго будуць бічаваць,

увянчаюць цярнёваю каронаю

і з усёй жорсткасцю замучаюць на крыжы, як самага вялікага злачынцу,-

і згаджаўся на гэта.

Молячыся ў Садзе Аліўным, Езус усклікаў: “Ойча Мой, калі гэта магчыма, няхай абміне гэты келіх Мяне. Аднак, не як Я хачу, але як Ты” (гл. Мц 26, 39).

Молячыся перад Укрыжаваным Хрыстом, ты атрымаеш адказ на пытанне: чаму табе даводзіцца зведаць у сваім жыцці несправядлівасць? Ты зразумееш, што Бог можа дапусціць, каб напаткала цябе штосьці, што з чалавечаа пункту гледжання здаецца несправядлівым, - бо Бог бачыць усё інакш, не так, як чалавек. Людская несправядлівасць, з якою ты сутыкаешся, у вачах Бога можа быць якраз нечым справядлівым. Як грэшнік, ты заўсёды заслугоўваеш таго, каб быць адкінутым і пакараным.

Пакуль ты не зведаеш несправядлівасць, не зможаш больш глыбока зразумець, што перажываў Хрыстус, цярпенні Якога былі звязаныя таксама і з несправядлівасцю, учыненай адносна Яго.

Той, хто асуджаны справядліва, - як разважлівы разбойнік, што раскаяўся на крыжы, - знаходзіць разумную матывацыю для прыняцця свайго цярпення. Для таго ж, хто пакутуе нявінна, адзінай матывацыяй з’яўляецца звяртанне за падтрымкаю да Хрыстовага Крыжа. Толькі тады, калі будзеш апеляваць да Яго, ты зможаш дзякаваць за зведаную несправядлівасць:

“Божа, дзякую Табе, што Ты дзелішся са мною

Сваім бясцэнным скарбам,

што дазваляеш мне лепш зразумець

таямніцу Твайго Крыжа”.

На шляху да святасці нельга разлічваць на тое, што Бог будзе засцерагаць цябе ад несправядлівасці, што табе выпадзе на долю толькі тое, што з чалавечага пункту гледжання ты заслужыш.

Таксама і святы Ян Хрысціцель, які абвяшчаў праўду і заклікаў да навяртання, падрыхтоўваючы свой народ да прышэсця Месіі, з пункту гледжання закону не заслугоўваў смерці. Ён быў забіты з-за капрызу Ірадыяды. З чалавечага пункту гледжання Яна Хрысціцеля напаткала вялікая несправядлівасць. Аднак Бог у неспасцігальных планах свайго Провіду дапусціў гэта.

З кнігі “На руках Марыі”, Славамір Беля

Прочитано 1307 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии