Пасля вячэрняй Св. Імшы дзеці і моладзь сабраліся разам у парафіяльным доме на запусты, якія праходзілі пад назвай “У гасцях у казкі”. Удзельнікаў мерапрыемства наведалі персанажы з любімых і вядомых казак, якія частавалі гасцей салодкім пачастункам і праводзілі вясёлыя гульні і забавы. Моладзь у гэты вечар вярнулася ў самы бесклапотны і вясёлы час дзяцінства, а дзеці падзяліліся сваёй весялосцю і шчырай радасцю!
Запусты закончылі малітвай, гімнам да Маці Божай Будслаўскай і Божым благаслаўленнем, якое ўдзяліў пробашч парафіі кс. Аляксандр.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/item/854-%E2%80%9Cu-gastsyah-u-kazki%E2%80%9D-zapusty-'-nashay-parafii?print=1&tmpl=component#sigProGalleriaecb65fdb8d