Версия для печати
Вторник, 08 Декабрь 2015 12:39

Св. Мікалай наведаў дзяцей нашай парафіі

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

6 снежня Касцёл узгадвае св. Мікалая, біскупа з Малой Азіі, які жыў у ІІІ ст. і стаў вядомы сваёй незвычайнай дабрынёй і гатоўнасцю бескарысліва дапамогаць бліжнім.

У гэты дзень моладзь нашай парафіі падрыхтавала і прадставіла тэатральную пастаноўку на тэму святога. Сцэнка наблізіла для ўсіх прысутных постаць Св. Мікалая, якога часта на нашых землях блытаюць і называюць Дзедам Марозам.

Пастава святога біскупа вучыць заўсёды спяшацца на дапамогу бліжнім і не чакаць за гэта ўзнагароды і ўдзячнасці. Ад Св. Мікалая дзеці і моладзь атрымалі ў падарунак свечкі Карытас. Такі падарунак ва ўспамін слаўнага сваёй дабрынёй біскупа быў вельмі сімвалічны, бо набываючы такія свечкі, мы спрычыняемся да дапамогі анкалагічна хворым дзецям. Таму падарунак стаў падвойны – з аднаго боку падарунак і радасць атрымалі дзеці і моладзь нашай парафіі, а з другога – падарунак атрымаюць таксама хворыя дзеці, якімі апякуецца Мінскі Карытас. 


Прочитано 1519 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии