Версия для печати
Среда, 02 Декабрь 2015 20:34

15-годдзе святарства пробашча нашай парафіі

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

У сераду 2 снежня 2015 г. пробашч нашай парафіі кс. Аляксандр Барыла абыходзіў 15 гадавіну святарскага служэння.

2 снежня 2000 г. кс. Аляксандр прыняў святарскае пасвячэнне ў Мінскім архікатэдральным касцёле з рук кардынала Казіміра Свёнтка.

Віншуем нашага пробашча кс. Аляксандра з 15-годдзем служэння ў Хрытовым Касцёле! Няхай Бог узнагародзіць за ахвярную і руплівую працу на жніве Пана, за адкрытае і поўнае Божай любові сэрца, за прыклад і сведчанне веры!

Жадаем нашаму пастыру Божага благаслаўлення і сіл на кожны новы дзень святарскага служэння і на рэалізацыю ўсіх планаў і задумаў! Няхай добры Бог умацоўвае Вас у апостальскім служэнні і напаўняе Сваёй радасцю і любоўю, каб ярмо было сапраўды салодкім, а цяжар – лёгкім!

З малітвай і ўдзячнасцю ў сэрцы парафіяне.


Прочитано 1106 раз Последнее изменение Среда, 02 Декабрь 2015 22:19
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии