Фармальна пілігрымка скончылася, але тое зерне, якое патрапіла ў душы пілігрымаў, яшчэ доўга будзе ўзрастаць і прыносіць плён. Цяпер перад усімі пілігрмамі стаіць няпростае заданне, каб усё тое, што яны пачулі, убачылі і перажылі, рэалізаваць у сваім жыцці, каб Божую любоў і радасць прынесці ў свае сем’і і месцы працы.
Пілігрымковыя спевы і радасны дух пілігрымкі напаўняў нядзельную Эўхарыстыю а 10 гадзіне. А напрыканцы Св. Імшы пробашч нашай парафіі кс. Аляксандр Барыла падкрэсліў, што ўсе парафіяне прымалі ўдзел у пілігрымцы: хтосьці ішоў пешшу, ехаў на аўтобусе і на машыне, хтосьці працаваў на кухне. хтосьці дапамагаў з транспартам, шмалікія прымалі ў свае дамы на начлег пілігрымаў з Маладзечна і Смаргоні, іншыя ж падтрымалівалі пілігрымаў малітвай і далучаліся духоўна. Кс. Аляксандр адзначыў, што за час пілігрымкі наша парафія стала сапраўднай вялікай сям’ёй!
Пасля благаслаўлення ўсе парафіяне, як адна сям’я, узялія за рукі і разам заспявалі гімн да Маці Божай Будслаўскай.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/item/786-adna-vyalikaya-parafiyalnaya-syam%E2%80%99ya?print=1&tmpl=component#sigProGalleria3f925c6b78