Версия для печати
Среда, 08 Июль 2015 09:31

“Ідзём мы, калі свеціць сонца, калі падае дождж”: першы дзень пілігрымкі Вілейка – Будслаў

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

З 1 па 4 ліпеня адбылася ўжо дванаццатая пешая пілігрымка Вілейка – Будслаў. У гэтым годзе да Нябеснай Маці ў Будслаў з Вілейкі вырушыла каля 100 чалавек. Самаму маленькаму пілігрыму не было нават года, а толькі 10 месяцаў.

 

Пілігрымка распачалася 1 ліпеня ранішняй Св. Імшой, якую ўзначаліў новапрызначаны біскуп Аляксандр Яшэўскі. На гэтай Эўхарыстыі прысутнічалі таксама пілігрымы з Маладзечна і Смаргоні, якія вечарам прыбылі да нас на начлег.

Пасля Эўхарыстыі біскуп благаславіў усіх сабраных на далейшы шлях. І нашы пілігрымы, атрымаўшы спецыяльныя адзнакі: бэйдж і шалік, узялі Крыж і харугвы, памаліліся малітвай пілірыма і ў Божае Імя вырушылі ў дарогу. Некаторыя парафіяне развіталі пілігрымку на прыступках нашай парафіяльнай святыні, а некаторыя нават прайшлі першыя кіламетры разам з пілігрымамі.

Пілігрымка – гэта заўсёды час незвычаны і благаслаўлёны, гэта час, калі людзі пакідаюць свае дамы і справы, каб пешшу занесці свае інтэнцыі да Маці Божай Будслаўскай. Але і сама пілігрымка – гэта ў пэўным сэнсе рэкалекцыі і няспынная малітва, калі чалавек разважае над сваім жыццём, паглыбляе свае адносіны з Богам і вядзе з Ім дыялог. Таму ўвесь дзень пілігрымкі быў напоўнены рознымі малітвамі, набажэнствамі і спевамі на праслаўленне Бога.

Першы дзень для нашай пілігрымкі незвычайны, бо амаль што ўвесь дзень мы ідзём па беразе Вілейскага вадасховішча. Калі чалавек сузірае прыгажосць створанага Богам сусвету, то яшчэ раз усведамляе, які ж магутны, прыгожы і добры сам Стварыцель і праслаўляе Яго.

Прыгажосць і спакойныя хвалі вадасховішча з’яўляюцца добра нагодай у цішыні паразмаўляць з Нябесным Айцом, таму адзін з адрэзкаў дарогі пілігрымы ішлі, захоўваючы сакральную цішыню, і ў сэрцы размаўляючы з Богам.

Першы дзень пілігрымкі закончыўся ўжо традыцыйным вечарам на беразе вадасховішча, калі, падмацаваўшыся смачнай вячэрай, пілігрымы танцавалі, гулялі ў мяч, спявалі і радасна размаўлялі пад шум дажджу.

На начлег пілігрымаў гасцінна запрасілі да сябе ў дамы жыхары вёскі Сосенка.


Прочитано 1531 раз Последнее изменение Среда, 08 Июль 2015 11:21
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии