Версия для печати
Понедельник, 22 Июнь 2015 07:04

Супольная малітва і адпачынак для маладых парафіян в. Ілья

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

11 чэрвеня адбыўся адпачынак Ільянскіх дзяцей і моладзі на прыродзе.

Гэта мерапрыемства стала ўжо традыцыйным: штогод такім чынам урачыста заканчваецца катэхэтычны год для маладых парафіян Ільянскай парафіі. Гэтага моманту маладыя і старэйшыя ўдзельнікі чакаюць з вялікай нецярплівасцю ўвесь навучальны год. Дзеці супольна маліліся, захапляліся прыгажосцю створанага Богам свету, гулялі ў розныя гульні. Таксама адбыўся футбольны турнір паміж камандай хлопцаў і камандай дзяўчат. Абавязковым пунктам быў пачастунак запечанымі на вогнішчы калбаскамі. Дзеці адчувалі сябе вельмі ўтульна і па-сямейнаму, нягледзячы на розны ўзрост удзельнікаў. Кожны з прысутных дзяліўся тымі талентамі, якія мае – хтосьці спяваў песні, хтосьці расказваў вершы і байкі. Адпачынак на Ільянскай гары  заставіў вельмі прыемныя ўспаміны.

 Гэты час удзельнікі мерапрыемства назвалі таксама духоўнай падрыхтоўкай да Урачыстасці Найсвяцейшага Сэрца Езуса – менавіта такі тытул носіць Ільянская святыня.


Прочитано 954 раз Последнее изменение Понедельник, 22 Июнь 2015 07:19
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии