Версия для печати
Вторник, 21 Январь 2014 20:03

Наша новая рубрыка: Пачынаем чытаць духоўную літаратуру разам!

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Вось і прамінулі цудоўныя зімовыя святы, забылася перадсвяточная мітусня, раз’ехаліся госці… засталіся толькі цёплыя ўспаміны і доўгія зімовыя вечары.

 

Напэўна, раней нашы продкі інакш адчувалі і перажывалі працягласць гэтых вечароў… А мы ж сёння не адчуваем час, сустракаем новы дзень і развітваем стары ў віхуры розных падзей і клопатаў, не знаходзячы часу на ціхую хвілінку. Такое жыццё сучасных людзей можна акрэсліць жыццём хворым на недахоп часу.

У сувязі з гэтай хваробай “недахопу часу” ў забыццё адыходзіць шмат цудоўных рэчаў… і адной з іх з’яўляецца кніга. Далёка не кожнаму стомленаму штодзённымі клопатамі хапае на яе часу. А чалавек патрабуе духоўнага і інтэлектуальнага развіцця… Таксама і хрысціянін патрабуе паглыблення сваіх ведаў і праз гэта ўзмацнення сваёй веры. І добрым дадаткам да самага галоўнага – Св. Імшы і штодзённай малітвы, з’яўляецца духоўная літаратура. Існуе шмат розных і добрых кніг, з дапамогай якіх можна адшукаць адказы на хвалюючыя пытанні і паглыбіць свае веды. Не кожны з нас мае ў сябе дома вялікую бібліятэку і не заўсёды, як гэта кажуць у народзе, “даходзяць рукі”, каб сесці і што-небудзь пачытаць. Затое камп’ютар заўсёды ўключаны…

Таму адміністрацыя нашага сайта прапануе вашай увазе новую рубрыку “Чытанне духоўнай літаратуры”. Кожны аўторак і чацвер на нашым сайце будуць з’яўляцца новыя ўрыўкі з розных рэлігійных кніг, і гэтыя ўрыўкі будуць прысвечаны разнастайным тэмам.

Спадзяёмся, што гэта справа будзе на хвалу Бога і таксама на карысць нашых чытачоў! J

Прочитано 1203 раз Последнее изменение Среда, 22 Январь 2014 12:47
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии