Версия для печати
Среда, 31 Октябрь 2012 09:31

Набліжаецца успамін усіх памерлых…

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

2 лістапада — дзень, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. 

Згодна з традыцыяй, на працягу актавы ўспаміну ўсіх памерлых, якая працягваецца з 1 па 8 лістапада, вернікі наведваюць могілкі і моляцца за памерлых.

 

У гэты час ёсць магчымасць атрымаць адпуст — поўнае адпушчэнне кары за грахі. Для атрымання адпусту неабходна быць у стане асвячальнай ласкі (г. зн. прыступіць да сакрамэнту споведзі), прыняць святую Камунію, памаліцца ў інтэнцыі Святога Айца і наведаць могілкі. Таксама вернікі падаюць спісы з прозвішчамі і імёнамі памерлых блізкіх і сяброў, якія зачытваюцца перад набажэнствамі ў кожнай парафіі.

 

Падчас набажэнстваў на могілках, якія ўзначальвае святар, традыцыйна адбываецца працэсія, што складаецца з пяці стацый. На кожнай з іх чытаецца малітва за памерлых: І стацыя — за духавенства, ІІ стацыя — за бацькоў і продкаў, ІІІ стацыя — за сваякоў і дабрадзеяў, IV стацыя — за ахвяраў войнаў і загінуўшых у катастрофах, V стацыя — за ўсіх памерлых і за душы, якія церпяць у чыстцы. На заканчэнне святар асвячае могілкі і новыя помнікі. Вернікі запальваюць на магілах свечкі — сімвал Уваскрослага Хрыста, малітвы і любові.

 

«Пра неабходнасць маліцца за памерлых гаворыцца ў Святым Пісанні, да гэтага заклікае Езус Хрыстус, — нагадвае а. Сяргей Трысцень OCD, пробашч мінскай парафіі Божага Цела і Маці Божай Шкаплернай. — Тое, што мы можам даць памерлым, — гэта наша малітва, якая з’яўляецца ўдзячнасцю за любоў нашых блізкіх і за ўсё добрае, што яны ўчынілі тут, на зямлі. Актава ўспаміну ўсіх памерлых — асаблівы час для кожнага хрысціяніна. У гэтыя дні ўвесь Касцёл у адзін голас моліцца за памерлых, заклікаючы да Божай міласэрнасці».

 

2 лістапада — дзень, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў... Як рабіць гэта па-хрысціянску, а не па-язычніцку глядзіце ў сюжэце ТРК Ангел ТВ.

 

Паводле www.catholic.by

 

 

Прочитано 1430 раз Последнее изменение Понедельник, 05 Ноябрь 2012 21:02
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии