3 мая 2012 г. Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці абвясціў волю папы Бэнэдыкта XVI аб прызначэнні ардынарыем Пінскай дыяцэзіі біскупа Антонія Дзям’янкі.
16 чэрвеня 2012 г. у 10.00 у пінскай катэдры адбудзецца цырымонія кананічнага ўступлення біскупа Антонія Дзям'янкі на пасаду ардынарыя Пінскай дыяцэзіі.