Версия для печати
Воскресенье, 24 Декабрь 2017 14:20

Апостальскі Нунцый Клаўдыё Гуджэроцці даслаў ліст для пані Ядвігі Пастэрнак

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

Пані Ядвіга Пастэрнак, якая ў часы пераследу мужна захоўвала і пераказвала іншым хрысціянскую веру, атрымала ліст ад Апостальскага Нунцыя ва Украіне Клаўдыё Гуджэроцці.

У лісце арцыбіскуп дасылае віншаванні і прывітанне з украінскай зямлі. Пані Ядвіга падзякавала за атрыманы ліст і запэўніла ў сваёй малітве.


Поўны тэкст лісту.

 

АПОСТАЛЬСКАЯ НУНЦЫЯТУРА ВА УКРАІНЕ

 

Кіеў, 27 лістапада 2017 г.

 

Паважаная і дарагая пані Ядвіга,

 

у той час, калі распачынаецца шлях Адвэнту, які прывядзе нас да Бэтлеемскай пячоры, я хачу перадаць Вам адсюль, з украінскай зямлі, мае віншаванні і прывітанне.

Я ўпэўнены, што Пан Бог і надалей будзе благаслаўляць Вас сваёй бясконцай любоўю.

Хачу, каб Вы ведалі, што я захоўваю ў маім сэрцы Вашую асобу, а таксама ўсё яшчэ памятаю ўзрушаныя вочы Святога Айца Францішка, калі я перадаў яму Вашае прывітанне і Вашу фатаграфію.

Ніколі не пераставайце маліцца за мяне і аб добрым выкананні задання, якое мне даручыў Бог.

Няхай нябесны Айцец благаславіць Вас, а Найсвяцейшая Панна ахіне Вас сваім матчыным плашчом.

+ Клаўдыё Гуджэроцці

Апостальскі Нунцый ва Украіне

Прочитано 1213 раз Последнее изменение Воскресенье, 24 Декабрь 2017 14:42
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии