Версия для печати
Воскресенье, 03 Декабрь 2017 21:33

І нядзеля Адвэнту ў нашай парафіі

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

У нядзелю 3 снежня распачаўся новы перыяд літургічнага году – Адвэнт, час радаснага чакання Езуса Хрыста. Гэты перыяд падзяляецца на дзве часткі: падчас першай мы разважаем і рыхтуемся да другога прыйсця Езуса Хрыста, другая часткагэта час непасрэднай падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння.

 Напачатку нядзельнай Св. Імшы а 10 гадзіне быў ўрачыста асвечаны адвэнтавы вянок з чатырма свечкамі, якія сімвалізуюць чатыры тыдні Адвэнту, і была запалена першая свечка. Таксама быў асвечаны аплатак, якім мы будзем дзяліцца падчас Вігілійнай вячэры.

           Пробашч парафіі кс. Аляксандр нагадаў вернікам аб тым, як добра перажыць Адвэнт і падрыхтавацца да святаў Божага Нараджэння. Кс. Аляксандр звярнуў увагу на патрэбу і неабходнасць малітвы, добрых учынкаў, удзелу ў Раратніх Св. Імшах.  Святар заахвочваў да прыняцця пастаноў, г.зн. канкрэтных рашэнняў у накірунак змены сябе да лепшага, і да ўдзелу ў Св. Імшах не толькі нядзельных і Раратніх, але і ў буднія дні.

 

 


Прочитано 1269 раз Последнее изменение Воскресенье, 03 Декабрь 2017 21:46
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии