Версия для печати
Воскресенье, 04 Июнь 2017 12:00

Фотарэпартаж з урачыстасці Першай Святой Камуніі ў нашай парафіі

Автор 
Оцените материал
(2 голосов)

У апошнюю нядзелю мая 27 дзяцей з нашай парафіі першы раз у сваім жыцці прынялі Езуса Хрыста ў Святой Камуніі.

 

Напачатку ўрачыстасці пробашч парафіі кс. Аляксандр сустрэў дзяцей і іх бацькоў перад уваходам у святыню. Святар звярнуўся да прысутных са сваім словам і адзначыў важнасць гэтага дня ў жыцці дзяцей. Пасля гэтага бацькі благаславілі сваіх дзяцей і ўрачыста ўвайшлі ў святыню.

Напачатку Св. Імшы бацькі перад супольнасцю парафіі звярнуліся да ксяндза-пробашча Аляксандра з просьбай удзялення іх дзецям Першай Святой Камуніі, каб яны маглі з’яднацца са Збаўцам і ісці з Ім праз усё жыццё і аж да вечнасці. Бацькі таксама засведчылі аб годнай падрыхтоўцы сваіх дзяцей і паабяцалі, што і надалей будуць дапамагаць дзецям пазнаваць Бога і жыць разам з Ім праз удзел у нядзельных Св. Імшах і уроках па рэлігіі.

Падчас Св. Імшы дзеці першы раз у сваім жыцці прынялі Цела і Кроў Езуса Хрыста, каб заўсёды жыць у еднасці з нашым Збаўцам.

Пасля Эўхарыстыі дзеці атрымалі пасведчанні аб прыняцці Першай Святой Камуніі.

 

  Фота Аксаны Бажко


Прочитано 1024 раз Последнее изменение Четверг, 15 Июнь 2017 01:15
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии