Версия для печати
Среда, 17 Май 2017 00:00

Развітанне нашай парафіі з фігурай Маці Божай Фацімскай

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

У аўторак, 16 мая, адбылася вячэрняя Святая Імша, падчас якой вілейскія вернікі дзякавалі Найсвяцейшай Панне Марыі за час Яе асаблівых ласкаў.

Падчас Святой Літургіі парафіяне яшчэ раз прадставілі Маці Божай свае інтэнцыі і просьбы перад Яе фігурай. 

Пробашч парафіі кс. Аляксандр у казанні звярнуў увагу парафіян на тое, што Фацімская Панна заклікала людзей да трох важных рэчаў, якімі з’яўляюцца частая малітва на ружанцы, штодзённае навяртанне і імкненне да святасці, а таксама прысвячэнне сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

Пасля благаслаўлення адбылася развітальная малітва перад цудоўнай фігурай Маці Божай, а пасля вернікі разам з ксяндзом і міністрантамі прайшліся працэсіяй да аўтамабіля-капліцы, які накіраваўся ў Любань для далейшай перэгрынацыі  фігуры па парафіях Вілейскага дэканату.

Вікторыя Каросцік

Прочитано 1269 раз Последнее изменение Воскресенье, 21 Май 2017 04:55
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии