Версия для печати
Воскресенье, 23 Апрель 2017 18:25

Свята Божай Міласэрнасці – выратаванне і прытулак для ўсіх душаў

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

23 красавіка, у першую нядзелю пасля Вялікадня мы збіраліся ў святыні, каб разам ушанаваць Божую Міласэрнасць, падзякаваць Пану Езусу за атрыманыя дары і папрасіць дапамогі Бога ў асабістых справах. А ці ведаем мы гісторыю гэтага надзвычайнага свята?

 

Свята Божай Міласэрнасці было ініцыятывай самога Езуса Хрыста.  Упершыню аб устанаўленні гэтага свята Езус сказаў сястры Фаўстыне Кавальскай у 1931 годзе ў Плоцку, калі перадаваў Сваю волю адносна гэтай справы: “Я жадаю, каб было свята Міласэрнасці. Я хачу, каб абраз, які ты напішаш пэндзлем, быў урачыста асвечаны ў першую нядзелю пасля Вялікадня. Гэтая нядзеля павінна стаць святам Міласэрнасці” (Дз. 49).

Гэтае свята – гэта не толькі дзень асаблівага праслаўлення Бога ў таямніцы міласэрнасці, але таксама і час ласкі для ўсіх людзей. “Я прагну, - сказаў Пан Езус, - каб свята міласэрнасці было выратаваннем і прытулкам для ўсіх душаў, і асабліва для бедных грэшнікаў” (Дз. 699).

Веліч гэтага свята вымяраецца выключнасцю абяцанняў, якія з ім звязаў Езус Хрыстус. “Хто ў гэты дзень наблізіцца да Крыніцы Жыцця - сказаў Хрыстус - той заслужыць поўнае адпушчэнне правінаў і караў. У гэты дзень адкрыты глыбіні Маёй міласэрнасці, Я выліваю цэлае мора ласкаў на душы, якія набліжаюцца да крыніцы Маёй міласэрнасці. (...) Няхай ні адна душа не баіцца наблізіцца да Мяне - нават калі яе грахі будуць чырвонымі, як пурпур” (Дз. 699).

Якая ж гэта вялікая ласка: ведаць, што Пан Езус жадае праліць на кожнага з нас агонь Сваёй бязмежнай міласэрнасці! Будзем жа мець адвагу даверыць Богу нашыя самыя таямнічыя просьбы з моцнай верай у тое, што Ён іх споўніць у гэты цудоўны дзень!

Вікторыя Каросцік

Прочитано 1287 раз Последнее изменение Воскресенье, 23 Апрель 2017 18:31
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии