Па прыкладзе жанчын, якія раніцай прыйшлі намасціць цела Пана, вернікі сабраліся ў святыні, каб прывітаць уваскрослага Збаўцу і абвясціць усяму свету аб перамозе Езуса над грахом і смерцю.
Пасля перанясення Найсвяцейшага Сакрамэнту з Гробу Пана вернікі ўрачыста заспявалі гімн “Te Deum” (“Цябе, Божа, праслаўляем”). На алтары ў гэты дзень з’явілася фігура Езуса Уваскрослага, працэсійны крыж быў упрыгожаны чырвонай стулай на знак перамогі Езуса, а каля алтара быў усталяваны Пасхал, які застанецца на гэтым месцы на ўвесь Велікодны перыяд.
Падчас гаміліі было прачытана пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень 2017 (поўны тэкст паслання можна знайсці па спасылцы http://catholic.by/2/home/news/belarus/hierarchs/133985-paslannie.html ).
Пасля Эўхарыстыі дзеці і моладзь, якія наведваюць заняткі па рэлігіі і якія на працягу ўсяго перыяду Вялікага посту спадарожнічалі нашаму Збаўцы ў Крыжовых дарогах, атрымалі невялікія памяткі.
Фота Аксаны Бажко