Версия для печати
Суббота, 15 Апрель 2017 14:12

Вялікая пятніца і Літургія Мукі Пана ў нашай парафіі

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

У другі дзень Пасхальнага Трыдуума вернікі Вілейскай парафіі сабраліся а 19 гадзіне на Літургію Мукі Пана, каб разам углыбіцца ў разважанні над пакутамі Езуса на крыжы.

У Евангеллі распавядалася пра тое, як несправядліва быў асуджаны і забіты Езус. У момант, калі апісвалася смерць Збаўцы, вернікі ўкленчылі і ў асабістай малітве перапрасілі Езуса за свае недасканаласці.

Падчас гаміліі кс. Аляксандр падкрэсліў, што ў жыцці кожнага чалавека ёсць крыжыкі, але варта навучыцца ад Збаўцы годна іх несці, каб яны сталі для нас уратаваннем.

Пасля малітвы верных, у якой узгадвалі не толькі Касцёл, але і ўсіх, хто верыць у Бога, распачалася адарацыя Крыжа, калі вернікі па чарзе падыходзілі да алтара і пацалункам ушаноўвалі крыж. У гэтым часе з усіх крыжоў святыні было знята фіялетавае палатно.

Пасля Камуніі Найсвяцейшы Сакрамэнт быў перанесены ў грабніцу, дзе кожны мог узнесці асабістую малітву да Збаўцы, Які аддаў за нас жыццё.

Вікторыя Каросцік

Фота Аксаны Бажко


Прочитано 1550 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии