Напрацягу ўсяго навучальнага году дзеці і моладзь наведвалі ўрокі рэлігіі, на якіх больш пазнавалі Пана Бога, узмацняліся ў сваёй веры і вучыліся жыць па-хрысціянску, згодна з Божымі і Касцёльнымі наказамі. Сустрэча, якая адбылася 28 мая, распачалася Св. Імшой, падчас якой дзеці дзякавалі за ўсе атрыманыя напрацягу катэхетычнага года ад Бога ласкі. Падчас гаміліі пробашч парафіі кс. Аляксандр нагадаў дзецям, што канікулы не існуе канікулаў ад Касцёла і ад малітвы, але наадбарот, канікулы павінны быць з Богам. Напрыканцы Эўхарыстыі дзеці атрымалі спецыяльнае благаслаўленне на шчаслівы летні адпачынак і на КАНІКУЛЫ З БОГАМ.
Пасля Св. Імшы дзеці мелі пачастунак і час вясёлай забавы, гульняў і танцаў. Сустрэча завяршылася супольнай малітвай, благаслаўленнем і, ўжо традыцыйным для нашай парафіі, гімнам да Маці Божай Будслаўскай.
http://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/item/901-maladosts-i-radasts-u-vachah-dzyatsey-i-moladzi-nashay-parafii?print=1&tmpl=component#sigProGalleria7bc7e47d66