Версия для печати
Вторник, 17 Март 2015 14:20

Чытанне духоўнай літаратуры: З Дзённіка Св. Яна ХХІІІ (Навука Хрыста Укрыжаванага)

Автор 
Оцените материал
(5 голосов)

Усе цяжкасці, якія, як мне здаецца, я сустракаю, калі ступаю на дарогу пагарды і прыніжэння, знікаюць, нібы чароўным чынам, перад навукай, якую мне дае Настаўнік Сваёй балеснай Мукай.

Вялікая праўда, у якой я ўвесь час пераконваюся, змяшчаецца ў словах: “Вырашэннем усіх цяжкасцяў з’яўляеццаХрыстус, і то Хрыстус укрыжаваны”. Калі я сустракаю цяжкасці, хоць не магу тады вымавіць не слова, аднак адчуваю невымоўны запал, каб выпрабаваць сябе ўсялякай цаной, каб акунуцца ў мора прыніжэння. Тады я перакананы, што такім чынам з Божай ласкай мне атрымаецца перамагчы самога сябе. Па меры таго, як я буду сустракаць прыніжэнні, я буду рабіць згодна з парадай майго духоўнага айца: ставіць перад вачыма вобраз Мукі, перад якой кожная мая ахвяра будзе здавацца мне лёгкай.

У святле прыкладу Езуса я аднаўляю і не перастану аднаўляць моцнае пастанаўленне, каб быць пакорным і пагарджаным. Езуса пацалункам здрадзіў вучань, які толькі што ўстаў з-за Яго стала; другі вучань, да якога Езус быў асабліва прыхільны, выракаецца Яго; усе Яго пакідаюць, а Ён адказвае на гэта словамі поўнымі любові і поглядам, які выражае прабачэнне. І я буду асцерагацца, каб не выказаць незадавальнення па прычыне няўдзячнасці ці поглядаў тых асобаў, якім я зрабіў штосьці добрае.

Пераклад з польскай мовы

Jan XXIII. Dziennik duszy

Прочитано 1459 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии