Калі праўда тое, што да кожнага найменшага чыну цноты прывязаныя шматлікія ласкі, павінна быць праўдай і тое, што занядбанне такіх чынаў, калі Пан іх дазваляе, можа прывесці да страты шматлікіх ласкаў, без якіх нічога не здолею зрабіць, абсалютна нічога.
У святле гэтай праўды трэба разважыць усе мае занядбанні, якія я прызвычаіўся называць малымі, а адсюль не звяртаць на іх увагу. Тут знаходзіцца прычына павольнага духоўнага развіцця, якое прыходзіць з такімі цяжкасцямі. Тут не ідзе гаворка пра большую ці меншую ласкавасць і зычлівасць з боку Бога, але пра адказ з боку чалавека. Ласкі заўсёды падрыхтаваныя, але нашы занядбанні перашкаджаюць ім дзейнічаць.
Таму я павінен старанна пільнаваць найменшыя магчымасці і з найбольшая дакладнасцю выконваць усе свае справы. Святыя не дайшлі да дасканаласці праз выкананне гучных і вялікіх чынаў, але праз вернасць у малых справах, якія ў вачах свету выглядаюць як глупства. З гэтага пункту погляду першыя трыццаць гадоў жыцця Хрыста даюць добры прыклад. “Глядзі і рабі паводле ўзору”.
Нататкі з рэкалекцый 1903 г.
Пераклад з польскай мовы “Jan XXIII. Dziennik duszy”