Версия для печати
Понедельник, 31 Март 2014 21:06

Св. Імша для дзяцей і моладзі: Быць духоўна багатымі людзьмі

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

На мінулым тыдні школьнікі мелі канікулы. У апошні дзень гэтага цудоўнага часу дзеці і моладзь нашай парафіі сабраліся разам, каб прыняць удзел у Св. Імшы і супольна правесці час.

Перад Св. Імшой у 15.00, у гадзіну мукі і смерці Езуса Хрыста, адбылася малітва Вяночка да Божай Міласэрнасці, як і кожны дзень у Вялікім Посце. На Св. Імшы дзеці і моладзь разважалі над тым, чым жа напоўнены нашы сэрцы. А напоўнены яны будуць тым, што мы самі туды пакладзём! Ксёндз-пробашч Аляксандр адзначыў, што для таго, каб у нашых сэрцах былі не “камяні”, а “золата”, трэба адкрыць сваё сэрца на Божую ласку і ачысціць ад бруду граху. Напрыканцы Эўхарыстыі кс. Аляксандр падкрэсліў, што Вялікі Пост якраз спрыяльны час, каб стаць духоўна багатымі людзьмі.

Пасля Св. Імшы дзяцей і моладзь чакаў сюрпрыз – смажаныя каўбаскі і салодкі пачастунак! Падсілкаваўшыся ўдзельнікі правялі час з добрым настроем і цікавымі гульнямі. 

Прочитано 3149 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Похожие материалы (по тегу)

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии