Версия для печати
Понедельник, 26 Август 2013 10:54

Шчыра вітаем у нашай парафіі новага вікарыя!

Автор 
Оцените материал
(3 голосов)

З 25 жніўня ў нашай парафіі распачаў сваю душпастырскую дзейнасць кс. Валерый Даўгуль, які будзе выконваць абавязкі вікарыя.

Кс. Валерый нарадзіўся ў 1987 г. і паходзіць з в. Эйгерды Іўеўскага р-ну парафіі “Перамянення Пана” ў в. Юрацішкі. У 2012 годзе кс. Валерый скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Польшчы ў г. Ольштын, а 16 чэрвеня 2012 г. у Мінскім Архікатэдральным касцёле атрымаў святарскае пасвячэнне. Пасля пасвячэння нэопрэзбітар працаваў як вікарый у г. Нясвіжы, а з 1 кастрычніка 2012 з’яўляўся вікарыем у парафіі Св. Сымона і Алены ў г. Мінску.

Шчыра вітаем кс. Валерыя ў нашай парафіі і жадаем яму Божага благаслаўлення на працу на жніве Пана, каб весці людзей да Збаўлення.


 

Фота В. Палінеўскага 

http://catholic.by/2/media/foto/category/1491-pasviachenni.html

 

Прочитано 1967 раз Последнее изменение Понедельник, 26 Август 2013 11:13
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии