Гэтым разам арганізатары сустрэчы на чале з катэхеткай Ганнай Аўсейчык прапанавалі ўдзельнікам ў асаблівы спрасаб разважыць сутнасць хрысціянскай любові.
Няма нічога дзіўнага, што галоўнай тэмай першага дня стаў фрагмент 1 Паслання Апостала Пасла да Карынцянаў – Гімн любові ( 1Кар 13.1-13).
Супольныя малітвы, школа спеву, Майстэрня маленькіх цудаў, супольная забава – усё гэта, без сумненняў, не пакінула дзяўчат абыякавымі.
Наступны дзень спаткання прапаноўваў засяродзіцца над разуменнем паняцця шчасця. Падчас Эўхарыстыі кс. Аляксандр зазначыў: “Шчасце – гэта жыццё з Богам, праз Бога, і ў Богу.”
Апошні дзень сустрэчы быў скіраваны на разважанне Божых і касцёльных наказаў, а ў асаблівы спосаб – Запаведзей любові. Важным элементам духоўных практыкаваннняў стаў удзел удзельніц спаткання у перэгрынацыі копіі абраза Маці Божай Будслаўскай, якая адбывалася ў гэты дзень у парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў Іллі.
“Любоў ніколі не знікае. А вось прароцтвы знікнуць, і мовы змоўкнуць, і веды занепадуць. Дык цяпер трываюць гэтыя тры: вера, надзея і любоў; але большая з іх – ЛЮБОЎ” – з гэтымі словамі вярталіся да сваіх нашыя маладыя парафіянкі, каб дзяліцца любоўю Хрыста з усімі людзьмі.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/item/405-adbylisya-rekalektsyi-dlya-dzya'chat?print=1&tmpl=component#sigProGalleria9d8c3b5fd9