Версия для печати
Пятница, 30 Ноябрь 2012 19:39

Акцыя "Свечка на Вігілійны стол"

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

Дарагія сябры! Ужо не «за гарамі» свята Божага Нараджэння і большасць з нас сядзе за Вігілійны стол. Аднак у гэты момант, веруючы чалавек, не можа забыць і пра тое, што дзесьці ў іншым мейсцы, ёсць людзі, якія  па тых ці іншых прычынах не могуць, падобна нам, радасна святкаваць вялікае свята Хрыстовага Нараджэння.


 

Галеча, хвароба, адзінота - розныя бываюць прычыны - аднак кожны з нас мае магчымасць ім дапамагчы. Хай не ўсім і не заўсёды, хай не асабіста, але ўсё ж такі такая магчымасць ёсць…


Адной з такіх магчымасцей з'яўляецца  удзел у акцыі  «Свечка на стол Вігілійны»,  імкнучыся аказаць фінансавую дапамогу каталіцкай дабрачыннай арганізацыі Карытас, якая займаецца дабрачыннай дзейнасцю, м.інш. сярод асоб, жывуць у нястачы.


У гэтым годзе ў нашай парафіі таксама ёсць магчымасць набыць гэтую сімвалічную свечку на стол Вігілійны, а праз гэта, адчыняючы сваё сэрца на патрэбы церпячых, адкрыць яго на прышэсцце ў гэты свет Немаўляці - Хрыста. 


 

Міласэрнасць — гэта не толькі ахвяраванне, але і вялікая радасць. Гэта шлях да Бога, на якім мы найбольш поўна і дасканала можам выявіць і рэалізаваць усё тое лепшае, чым Ён нас надзяліў.



Прочитано 1389 раз Последнее изменение Пятница, 30 Ноябрь 2012 19:52
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии