Дзеці і моладзь нашай парафіі таксама падтрымалі традыцыю “Андрэек” і сабраліся разам на вясёлы вечар.
Забаўляльная праграма праходзіла ў марскім стылі, а гульні і спаборніцтвы праводзілі “члены экіпажу карабля”, сярод якіх былі капітан, боцман, кок, карабельны ўрач і матросы. Удзельнікаў мерапрыемства, падзеленых на дзве палубы, чакалі разнастайныя гульні і конкурсы, звязаныя з марскімі прыгодамі. Дзеці і моладзь разам спявалі, дэманстравалі свае таленты і здольнасці ў спаборніцтвах, а таксама атрымалі салодкі пачастунак.