Версия для печати
Понедельник, 17 Апрель 2017 20:27

Віншуем пробашча нашай парафіі кс. Аляксандра з прызначэннем канонікам катэдральнага капітула!

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Падчас пастырскай сустрэчы, якая адбылася ў Вялікі Чацвер у архікатэдры ў Мінску, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч абвясціў аб заснаванні катэдральнага капітула і аб прызначэнні святароў канонікаў, як паведамляе інфармацыйная служба пры Канферэнцыі Каталіцкіх Бікупаў у Беларусі.

 

Згодна з кананічным правам, права на заснаванне катэдральнага капітула любой дыяцэзіі належыць Апостальскай Сталіцы. Да гэтага дня катэдральныя капітулы ў Беларусі былі заснаваны ў Віцебскай і Гродзенскай дыяцэзіях. 

Прэзбітэраў, якія з’яўляюцца членамі капітула, называюць канонікамі. Да іх заданняў належыць здзяйсненне найбольш урачыстых літургічных цэлебрацый у катэдральным касцёле, а таксама выкананне тых абавязкаў, якія на іх ускладзены правам або дыяцэзіяльным біскупам. Асноўным дакументам, які рэгулюе дзейнасць капітула, з’яўляецца яго статут. 

Канонікі капітула падзяляюцца на дзве групы: грэміяльныя канонікі і ганаровыя канонікі. Прызначэнне канонікам носіць характар асаблівай адзнакі і прызнання заслуг перад дыяцэзіяй.  Грэміяльныя канонікі ў капітуле выконваюць разнастайныя функцыі: дэкана (старшыні), тэолага, пенітэнцыярыя, цырымоніймайстра, кусташа, сакратара.

Паводле http://catholic.by

(http://catholic.by/2/home/news/belarus/minsk-mohilev/134018-kapitul.html)

 

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прызначыў 8 грэміяльных канонікаў і 10 ганаровых канонікаў. Адным з грэміяльных канонікаў, а менавіта канонікам сакратаром быў прызначаны кс. Аляксандр Барыла — пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў г. Вілейка, дэкан Вілейскага дэканата.

Шчыра віншуем пробашча нашай парафіі з гэтым прызначэннем! Жадаем кс. Аляксандру дароў Духа Святога, Божага благаслаўлення і апекі Маці Божай Будслаўскай!

Прочитано 877 раз Последнее изменение Понедельник, 17 Апрель 2017 21:00
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии