Версия для печати
Четверг, 18 Февраль 2016 12:43

Чытанне духоўнай літаратуры: На зраненых руках Езуса

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

На перыяд Вялікага Посту, падобна як і ў Адвэнце, аднаўляем рубрыку “Чытанне духоўнай літаратуры”. Запрашаем сярод мітусні працоўнага дня затрымацца на некалькі хвілінак. каб разам пачытаць духоўную літаратуру і паразважаць над прачытаным.  Абнаўленні будуць падавацца кожны аўторак і чацвер.

 

На зраненых руках Езуса

У спасціжэнні таямніцы любові Бога і праўды пра тваю грэшнасць табе можа дапамагчы таксама больш глыбокае ўсведамленне таго, што ты знаходзішся на руках Хрыста.

Езус прытульвае цябе так,

як бацька і маці прытульваюць сваё любімае дзіцятка.

Ён абдымае цябе тымі рукамі, якія дзеля твайго збаўлення былі прыбіты да крыжа. Праз распасцёртыя на крыжы рукі Езус кажа табе: “Я люблю цябе, аддаю за цябе сваё жыццё, каб ты мог збавіцца”.

Аднак ты свабодны:

ты можаш застацца ў руках Хрыста, што абдымаюць цябе,

але ты можаш і выслізнуць з іх.

Гэтым жэстам рук, раскрытых для цябе ў абдымках,

Езус не знявольвае цябе,

а толькі прызнаецца табе ў Сваёй любові.

Ці не пагарджаеш ты гэтым жэстам любові дзеля незалежнасці, якая сілкуецца тваім эгаізмам?

Вырываючыся з абдымкаў Хрыста,

ты прычыняеш Яму новы боль.

Калі ты спрабуеш уцячы,

каб самому распараджацца сабою,

ты прымаеш адначасова рашэнне жыць так, нібы Бог не існуе.

Стварыцель, які з вялікай любоўю трымае ў Сваіх далонях сусвет, падтрымліваючы тым самым яго існаванне, з такою ж любоўю трымае і тую пылінку, якою з’яўляешся ты. Гэта праўда: як стварэнне, ты – пыл, але гэта Бог стварыў цябе, і ты для Яго з’яўляешся кімсьці асабліва ўмілаваным – кімсьці адзіным.

У хвіліны цяжкіх выпрабаванняў і цемры веры не забывай, што ты знаходзішся на руках самога Бога.

Далоні Хрыста – гэта далоні ўлюбёнага Айца і ўлюбёнай Маці, бо Божая любоў ёсць і бацькоўскаю, і мацярынскаю любоўю.

Хрыстус трымае цябе на руках, бо ты – Яго любімае дзіця, але памятай, што Ён увесь зранены. Ён жа дзеля твайго збаўлення быў бічаваны, укаранаваны цярнёваю каронаю, прыбіты да крыжа, а Ягонае Сэрца было прабіта дзідаю.

Калі ты спрабуеш вырвацца з Ягоных рук,

Ён прытрымлівае цябе

цаною таго, што адкрываюцца нанесеныя Яму раны.

Калі ты тузаешся і вырываешся,

бо не верыш у Ягоную любоў,

з Яго ранаў ізноў цячэ Кроў.

Гэтаю Крывёю ты будзеш абмыты са сваіх грахоў –

калі вернешся.

Не ўцякай.

Павер, што толькі ў Хрысце тваё збаўленне.

Не толькі падчас малітвы ты можаш разважаць над праўдаю пра неспасцігальную любоў Бога; ты можаш згадваць пра яе таксама ў зносінах з іншымі людзьмі. Тут, на зямлі, немагчыма пазнаць усю глыбіню таямніцы Божай любові, аднак пэўныя паняцці і вобразы могуць набліжаць нам яе.

З кнігі “На руках Марыі”, Славамір Беля

Прочитано 723 раз Последнее изменение Четверг, 18 Февраль 2016 12:48
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии