Версия для печати
Четверг, 19 Март 2015 12:42

Чытанне духоўнай літаратуры: З Дзённіка Св. Яна ХХІІІ (Навука Хрыста Укрыжаванага) -працяг

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

Езус, якога ачарнілі, прызналі злодзеем і выставілі на здзекі, пакорна маўчыць, не асуджае нагаворшчыкаў, дазваляе, каб Яго білі, плявалі ў твар, бічавалі, успрымалі як вар’ята. Ён ні на хвіліну не губляе пагоды духа і не перарывае сваё маўчанне.

 

І я таксама дазволю, каб пра мяне казалі ўсё, што каму падабаецца, каб мяне ставілі на апошняе месца, каб наадварот тлумачылі мае словы і дзеянні. Я не буду шукаць справядлівасці ці апраўдання, але з радасцю і без ніводнага слова прыму нават заўвагі ад маіх кіраўнікоў.

Езус на крыжы, ахвяра сярод вялікага мора болю і ганьбы, не скардзіцца, але знаходзіць для сваіх непрыяцеляў словы спачування і прабачэння. І я таксама ў жыццёвых сітуацыях, якія Бог будзе спасылаць на мяне, буду старацца захоўваць маўчанне і прабачаць сваім непрыяцелям. Калі я буду прыгнечаны сваімі няўдачамі ў навуцы, то не буду чакаць суцяшэння, схілю галаву і прыму гэты сорам спакойна, а нават з радасцю, так, нібы атрымаў падарунак ці сардэчныя абдымкі Езуса. “Няхай мне не давядзецца хваліцца нічым, акрамя крыжа нашага Пана Езуса Хрыста”. (Гал 6, 13)

Пераклад з польскай мовы

«Dziennik duszy. Jan XXIII»


Прочитано 848 раз Последнее изменение Воскресенье, 22 Март 2015 19:06
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии