Версия для печати
Среда, 25 Февраль 2015 20:36

Чытанне духоўнай літаратуры: З Дзённіка Св. Яна ХХІІІ (працяг 3)

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

3. Я з’яўляюся вялікім грэшнікам. Бачу гэта, адчуваю і пераконваюся ў гэтым. І мне сорамна. “Прашу Цябе, Божа, злітуйся нада мною”.

 

Я павінен над гэтым больш глыбока задумацца. Ці адпакутаваў я за свае грахі? Не. Таму ўвесь час з’яўляюся даўжніком Бога. Дакладнае выкананне кожнага, нават самага дробнага абавязку, з’яўляецца справядлівасцю, а не ветлівасцю ці дадаткам. Пакуль я не выплачу ўсе свае даўгі, не маю права скардзіцца на Бога, што спасылае на мяне цяжкасці і інш. Калі я адчуваю сябе прыгнечаным і пакінутым, я павінен пакорна схіліць галаву, прыняць гэта без выразу незадавальнення і сказаць сабе так: я гэта заслужыў, добра мне так. О Езу, дзякую Табе і люблю Цябе.

Апрача маіх цяжкасцяў, Пан заўсёды абсыпаў мяне вялікімі і асаблівымі ласкамі. Чаму яны не прынеслі добрага плёну? Чаму я да гэтай пары не такі святы, як св. Алойза ці св. Станіслаў? А чаму нават і не больш святы за іх? Прычынай гэтаму з’яўляюцца мае дробныя правіны.

Як растлумачыць сабе адсутнасць увагі падчас медытацыі, якую я заўважаю ў сабе ад апошніх рэкалекцый? Можа ў гэтым вінаватыя тыя словы, якія я прамаўляў час ад часу падчас маўчання, гэтыя малыя адхіленні ад правілаў у тым ці іншым. О, гэтыя дробязі! У духоўным жыцці адно чапляецца за другое. Падобна як адна ласка цягне за сабой іншую і так далей, так правіны ідуць адна за другой, адсоўваюць плёны ласкі, памнажаюцца да бясконцасці і вядуць па берагу пропасці.

Вынік такі: кожнае адхіленне ад правілаў і прадпісанняў, нават найменшае, кожная малая недасканаласць, кожнае непатрэбнае слова, кожная дробязь  прыносяць шкоду майму духоўнаму жыццю. А таму трэба быць уважлівым, пільна і дакладна трымацца ўсіх прадпісанняў і не дазволіць сабе на першы крок, каб саступіць.

Нататкі з рэкалекцый 1903 г.

Пераклад з польскай мовы “Jan XXIII. Dziennik duszy”

 

Прочитано 702 раз Последнее изменение Среда, 25 Февраль 2015 20:46
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии