Версия для печати
Четверг, 09 Июнь 2016 06:42

Фотарэпартаж з працэсіі Божага Цела ў нашай парафіі

Автор 
Оцените материал
(3 голосов)

Падчас працэсіі Божага Цела, якая адбылася 29 мая, наша Вілейская парафія прайшла вуліцамі горада за Езусам Эўхарыстычным.

Падчас працэсіі вернікі горада праслаўлялі Божую дабрыню і любоў, дзякавалі Богу за дар веры і за ўсе шматлікія ласкі, якія атрымлівае парафія і кожны асабіста, а таксама прасілі, каб Езус благаславіў нашыя дамы, месцы працы і захаваў ад усяго злога. Працэсія Божага Цела, якая адбываецца штогод, з’яўляецца прыгожым спосабам праславіць Езуса, Які рэальна прысутнічае ў Эўхарыстыі, і спосабам манефістацыі нашай веры, аб якой кожны хрысціянін пакліканы сведчыць сваім штодзённым жыццём. Працэсія завяршылася апошнім чацвёртым малітоўным прыпынкам каля нашай святыні і гімнам падзякі і праслаўлення “Цябе Бога праслаўляем”.

Аўтар фота – Аксана Бажко.

 


Прочитано 1672 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии