Версия для печати

23 звычайны тыдзень (6 верасня 2026 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак, у свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. У чацвер у 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00

Фэст нашай парафіі, Узвышэнне Святога Крыжа, распачнём святкаваць у нядзелю 13 верасня ў 19.00 асвячэннем прыдарожнага Крыжа на Волкаўшчыне па вул. Чкалава.

У панядзелак 14 верасня, урачыстасць Узвышэння Святога Крыжа:

12.00 – Святая Імша

15.00-18.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта. З 15.00 да 16.00 адарацыю праводзяць нашыя старэйшыя парафіяне, з 16.00 да 17.00 адарацыя ў цішыні, з 17.00 да 17.45 – Легіон Марыі. У гэтым часе будзе магчымасць Споведзі.

18.00 – Адпустовая Святая Імша. Інтэнцыя Святой Імшы аб здароўе, Божае благаславенне і падзяка за атрыманыя ласкі мінулага года. Картачкі з просьбамі можна пераказваць у сакрыстыю пачынаючы з сёняшняга дня. Літургію ўзначаліць і прамовіць казанне Ксёндз Андрэй Рылка — канцлер Курыі Пінскай дыяцэзіі, магістр тэалогіі
і філасофіі, дактарант філасофскага факультэта Люблінскага
каталіцкага ўніверсітэта імя Яна Паўла ІІ. Таксама будуць запрошаныя святары з нашага дэканата.

Заняткі па рэлігіі распачнуцца 3 кастрычніка. Просім ўзяць з сабою анкету ўдзельніка, запоўніць яе і пераказаць у сакрыстыю.

Дзякуем за ўсе ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы.

 

Прочитано 93 раз