Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу ў 10.00 за памерлых. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
29 жніўня, у суботу, запрашаем дзяцей, моладзь, дарослых, малітоўныя групы, міністрантаў, хор, школьнікаў і студэнтаў паехаць у Будслаў, каб маліцца каля абраза Маці Божай і прасіць Бога аб благаславенне праз Яе заступніцтва на новы навучальны год. Выезд з Вілейкі цягніком у 8.55. Набываем самастойна білет да станцыі Будслаў. Вяртаемся ў Вілейку вечарам.
У нядзелю 6 верасня ў 10.00 распачнём новы школьны навучальны год з асвячэннем школьных прыналежнасцяў і індывідуальным благаславеннем. Запрашаем школьнікаў з бацькамі, студэнтаў, а таксама настаўнікаў і выхаваўцаў.
Дзякуем за за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы.