Версия для печати

19 звычайны тыдзень (9 жніўня 2026 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 10.00 (за памерлых), у 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне садавіны і гародніны. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што мы маем абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання той працы, якую можам перанесці на іншы дзень.

У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

29 жніўня, у суботу, запрашаем дзяцей, моладзь, дарослых, малітоўныя групы, міністрантаў, хор, школьнікаў і студэнтаў паехаць у Будслаў, каб маліцца каля абраза Маці Божай і прасіць Бога аб благаславенне праз Яе заступніцтва на новы навучальны год. Выезд з Вілейкі цягніком у 8.55. Набываем самастойна білет да станцыі Будслаў. Вяртаемся ў Вілейку вечарам.

У нядзелю 6 верасня ў 10.00 распачнём новы школьны навучальны год з асвячэннем школьных прыналежнасцяў і індывідуальным благаславеннем. Запрашаем школьнікаў з бацькамі, студэнтаў, а таксама настаўнікаў і выхаваўцаў.

Праз тыдзень завершым збор ахвяраванняў для касцёлаў у патрэбе для нашай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Ахвяраванні на гэтую мэту будуць збірацца ў наступную нядзелю пасля кожнай Святой Імшы пры выхадзе з касцёла.

У чацвер 13 жніўня ў 19.00 запрашаю сабрацца ўсіх жыхароў Волкаўшчыны каля таго месца, дзе стаяў каталіцкі Крыж. Падчас апошняга урагану драўляны Крыж упаў. Ён там прастаяў больш чым 20 гадоў. Запрашаю сабрацца разам, каб прыняць рашэнне па ўстаноўцы новага Крыжа і добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол яго.

Запрашаю у аўторак на Святую Імшу ў 18.00, каб разам са мною падзякваць Богу за 50 год жыцця. Пасля, усіх без выключэння, запрашаю на пачастунак у дворык каля парафіяльнага дома.

 

Дзякуем за за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы.

 

Прочитано 82 раз