Версия для печати

Нядзеля Найсвяцейшай Тройцы (31 мая 2026 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак і сераду ў 9.00, у аўторак у 18.00, у чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, у 12.00 і 18.00. Урачыстасць абавязкова азначае, што мы маем абавязак удзелу ў Святой Імшы і абавязак устрымання ад неабавязковай працы. У першую пятніцу месяца ў 9.00 і 18.00, у суботу за памерлых у 10.00, у наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, пасля працэсія Божага Цела. На гэтую працэсію запрашаем усю парафію. Дзеці і моладзь, якія прынялі ў гэтым годдзе 1 Святую Камунію будуць у ёй мець спецыяльныя абавязкі. Святая Імша пасля працэсіі, прыблізна каля 12.15 і ў 18.00.

Чэрвенскія набажэнствы адбываюцца ў буднія дні пасля кожнай Святой Імшы.

6 чэрвеня ў Будславе адбудзецца святкаванне Сусветнага дня дзіцяці, якое спалучана са штогадовай сустрэчай першакамунійных дзяцей.

Праграма святкавання: 

11.30 — святая Імша;

12.30 — перапынак;

14.00 — забаўляльная праграма;

15.00 — сцэнка;

15.30 — супольная малітва, благаслаўленне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.

Дзеці едуць у Будслаў з бацькамі альбо апекунамі на ўласным транспарце. Сустракаемся ў 10.30 пры ўваходзе ў Будслаўскую святыню. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі.

Плануем аднадзённую пілігрымку на фэст у Будслаў 3 ліпеня. Цягніком даезжаем да станцыі Крывічы і далей ідзём пешшу. Арганізацыйная інфармацыя будзе пададзена на ўсіх Святых Імшах у нядзелю 28 чэрвеня.

Прыпамінаем пра ўдзел у ініцыятыве «Дар сэрца для парафій у патрэбе», калі збіраем сродкі, каб памагчы маленькім парафіям на магілёўшчыне. Ахвяраванні прымаем і запісваем у сакрыстыі.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання наўшай святыні.

 

Прочитано 122 раз