Версия для печати

Спасланне Духа Святога (24 мая 2026 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны, Марыі Маці Касцёла, у другі дзень урачыстасці Спаслання Духа Святога ў 12.00 і 18.00, у аўторак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю, урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у 10.00, 12.00 і 18.00.

Маёвыя набажэнствы на гэтым тыдні адбудуцца раніцай пасля Святой Імшы, а вечарам ў 17.30.

6 чэрвеня ў Будславе адбудзецца святкаванне Сусветнага дня дзіцяці, якое ў гэтым годзе спалучана са штогадовай сустрэчай першакамунійных дзяцей..

Праграма святкавання: 

11.30 — святая Імша;

12.30 — перапынак;

14.00 — забаўляльная праграма;

15.00 — сцэнка;

15.30 — супольная малітва, благаслаўленне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.

Дзеці едуць у Будслаў з бацькамі альбо апекунамі на ўласным транспарце. Сустракаемся ў 10.30 пры ўваходзе ў Будслаўскую святыню. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі.

7 чэрвеня ў 10.00 адбудзецца працэсія Божага Цела. На гэтую працэсію запрашаем усю парафію: дзяцей, моладзь і дарослых. Чакаем таксама і групу першакамунійных дзяцей з іх бацькамі.

Плануем аднадзённую пілігрымку на фэст у Будслаў 3 ліпеня. Цягніком даезжаем да станцыі Крывічы і далей ідзём пешшу. Арганізацыйная інфармацыя будзе пададзена на ўсіх Святых Імшах у нядзелю 28 чэрвеня.

Прыпамінаем пра ўдзел у ініцыятыве «Дар сэрца для парафій у патрэбе», калі збіраем сродкі, каб памагчы маленькім парафіям на магілёўшчыне. Ахвяраванні прымаем і запісваем у сакрыстыі.

Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу… 

 

Прочитано 108 раз