На гэтым тыдні Святая Імша:у панядзелак, аўторак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю, Нядзелю Спаслання Духа Святога, у 10.00, 12.00 і 18.00. Падчас Святой Імшы на 10.00 адбудзецца ўрачыстасць Першай Святой Камуніі для групы дзяцей нашай парафіі.
Месяц май прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. У маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы.
Учора завершылі катэхетычны год пры нашым касцёле. Да кастрычніка заняткаў па рэлігіі не будзе, але шчыра запрашаем дзяцей і моладзь прыходзіць да касцёла кожную нядзелю і ўрачыстасць, прыняць удзел у працэсіі Божага Цела 7 чэрвеня, у аднадзённай пілігрымцы ў Будслаў 3 ліпеня і іншых мерапрыемствах, пра якія будзем аб’яўляць летам.
Для дзяцей, якія ў наступную нядзелю прымуць Першую Святую Камунію:
У аўторак у 10.00 альбо 16.00 – экзамен.
У пятніцу ў 19.00 – праца у касцёле, доме і на касцёльнай тэрыторыі з бацькамі першакамунійных дзяцей перад іх урачыстасцю.
У суботу ў 15.00 – генеральная рэпетыцыя 1 Камуніі.
у 16.00 – споведзь перад 1 Камуніяй.
Прыпамінаем пра ўдзел у ініцыятыве «Дар сэрца для парафій у патрэбе», калі збіраем сродкі, каб памагчы маленькім парафіям на магілёўшчыне. Ахвяраванні прымаем і запісваем у сакрыстыі.
Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…