Версия для печати

4 тыдзень Вялікага посту (15 сакавіка 2026 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да серады ў 10.00 і 18.00.

У чацвер урачыстасць абавязковая Святога Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што веруючыя маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы.

У пятніцу Святая Імша ў 10.00, Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта ў 17.00, урачысты Крыжовы Шлях ў 18.00. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар.

У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).

У кожную нядзелю Вялікага Посту: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, ў 15.00 Вяночак да Божай Міласэрнасці, у 17.20 – Крыжовы Шлях і ў 18.00 – Святая Імша.

У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы нашымі парафіянамі: Крыжовая Дарога - раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20. Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00. Песні Жальбы ў сераду ў 17.30.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 21 сакавіка.

Велікапостныя рэкалекцыі адбудуцца ў нашай парафіі з 26 па 28 сакавіка. Гэта чацвер, пятніца і субота перад Пальмовай Нядзеляй.

Наведванне хворых перад святым Вялікадня адбудзецца 31 сакавіка з 9.00. Адрасы хворых і састарэлых запісваем у сакрыстыі.

Плануецца і вядзецца праца па арганізацыі аўтобуснай пілігрымкі па святых месцах Паўночна – Заходняй часткі  Беларусі 1 і 2 мая. Прыпамінаем, што пілігрымам трэба ўнесці аванс да 22 сакавіка, а канчатковую аплату да другой велікоднай нядзелі 12 красавіка.

Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…

 

Прочитано 202 раз