Версия для печати

25 звычайная нядзеля (21 верасня 2025 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, у свята Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, у 12.00 і 18.00. У аўторак толькі раніцай у 9.00. У сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00

Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.

У чацвер, 2 кастрычніка, успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў. Традыцыйна ў гэты дзень молімся за дзяцей і іх благаслаўляем. Святая Імша за дзяцей адбудзецца ў 18.00. На прыканцы літургіі ўсе прысутныя дзеці атрымаюць благаслаўленне.

Заняткі па рэлігіі распачнуцца ў суботу 4 кастрычніка.

Арганізацыйная сустрэчы з усімі ПІЛІГРЫМАМІ НАДЗЕІ, якія вырушаюць у Рым, адбудзецца 7 кастрычніка пасля Святой Імшы на 18.00.

Дзякуем за ўсе ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за ахвяраванні на агароджу, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

 

 

 

Прочитано 66 раз