На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак і сераду ў 9.00; у чацвер у 18.00; у аўторак, ва ўрачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля, у 12.00 і 18.00; у пятніцу, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста, у 12.00 і 18.00; у суботу за памерлых у 10.00; у наступную нядзелю, ва ўрачыстасць святых Апосталаў Пятра і Паўла, у 10.00, 12.00 і 18.00.
Плануем аднадзённую пілігрымку на фэст у Будслаў 4 ліпеня. Цягніком даезжаем да станцыі Крывічы і далей ідзём пешшу. Арганізацыйная інфармацыя будзе пададзена на ўсіх Святых Імшах у наступную нядзелю 29 чэрвеня. Таксама ў наступную нядзелю можна будзе запісацца ў гэтую пілігрымку.
Будзе магчымасць паехаць у Будслаў і на аўтобусе. Выезд 4 ліпеня ў 16.00 ад касцёла, вяртання пасля заканчэння начной Святой Імшы. Кошт паездкі 20 руб. Запісваем пры выхадзе з касцёла.
Праз Вілейку пройдуць пілігрымкі з Маладзечна і Смаргоні, і каля Вілейкі з Ліды. Але нам трэба будзе размесціць на начлег пілігрымаў толькі са Смаргоні. Гэтыя пілігрымы прыбудуць у Вілейку ў аўторак 1 ліпеня. Пасля вячэрняй Святой Імшы, гэта азначае ў 18.30, мы запрашаем да сябе на начлег. Просьба, каб як і мінулыя гады, гасцінна запрасіць пілігрымаў да сябе.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы, якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.