На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00, у аўторак у 18.00, у чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, у 12.00 і 18.00. Урачыстасць абавязкова азначае, што мы маем абавязак удзелу ў Святой Імшы і абавязак устрымання ад неабавязковай працы. У суботу за памерлых у 10.00, у наступную нядзелю ў 10.00, пасля працэсія Божага Цела. На гэтую працэсію запрашаем усю парафію. Дзеці, моладзь і дарослыя, якія прынялі ў гэтым годдзе 1 Святую Камунію і сакрамэнт Бежмавання будуць у ёй мець спецыяльныя абавязкі. Святая Імша пасля працэсіі, прыблізна каля 12.15 і 18.00.
Чэрвенскія набажэнствы адбываюцца ў буднія дні пасля кожнай Святой Імшы.
Плануем аднадзённую пілігрымку на фэст у Будслаў 4 ліпеня. Цягніком даезжаем да станцыі Крывічы і далей ідзём пешшу. Арганізацыйная інфармацыя будзе пададзена на ўсіх Святых Імшах у нядзелю 29 чэрвеня.
Будзе магчымасць паехаць у Будслаў і на аўтобусе. Выезд 4 ліпеня ў 16.00 ад касцёла, вяртання пасля заканчэння начной Святой Імшы. Кошт паездкі 20 руб.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання наўшай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
tify'>