Версия для печати

9 звычайная нядзеля (2 чэрвеня 2024 г.)

Оцените материал
(1 Голосовать)

Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да чацверга ў 9.00 і 18.00. У пятніцу, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, у 12.00 і 18.00. У гэты дзень падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца ўрачыстае прысвячэнне нашай парафіі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста. Запрашаем прыняць удзел у гэтай гістарычнай падзеі. Пастараемся падрыхтавацца праз асабістую малітву і праз споведзь, якая будзе адбывацца з 11.30 і 17.00 у часе адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта.

У суботу, за памерлых, у 10.00.

У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Чэрвенская набажэнства адбываецца пасля Святой Імшы.

Плануем у гэтым годзе аднадзённую пілігрымку ў Будслаў. 5 ліпеня цягніком пад’язджаем да Крывічоў, далей ідзём пешшу. Больш падрабязная інфармацыя будзе пададзена ў нядзелю 30 чэрвеня.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Прочитано 250 раз