Версия для печати

1 нядзеля Нараджэння Пана (25 снежня 2022 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

НА ГЭТЫМ ТЫДНІ: Панядзелак, свята св. Стэфана, першамучаніка. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Аўторак, свята св. Яна Апостала і Евангеліста. Святая Імша ў 10.00 і 18.00.

Серада, свята святых Немаўлят, мучанікаў. Святая Імша ў 10.00 і 18.00. Чацвер, пяты дзень у актаве Нараджэння Пана, Святая Імша ў 10.00 і 18.00. Пятніца, урачыстасць абавязковая Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Урачыстасць абавязковая азначае, што ў гэты дзень мы павінны прыняць удзел у Святой Імшы і не павінны выконваць працу, якую можам перанесці на іншы дзень.

Субота , апошні дзень 2022 года, Святая Імша ў 10.00 (складковая за памерлых).Ноччу запрашаем на сустрэчу новага 2023 года

23.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта

00.00 - урачыстае благаславенне

00.05 – Святая Імша

Наступная нядзеля, 1 студзеня, урачыстасць абавязковая св. Багародзіцы Марыі, Святая Імша ў10.00, 12.00 і 18.00.

Заахвочваем ў часе Божага Нараджэння прыходзіць да Касцёла, каб сваей малітвай, цудоўнымі каляднымі песнямі праславіць Божую дабрыню і любоў да чалавецтва за Уцелаўленне Сына Божага.

Паводле традыцыі ў паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя нашых сем’яў, так называная каляда. У гэтым годзе яна распачнецца з 9 студзеня. Душпастырская візітацыя адбудзецца па адрасах мінулага года. Пачынаючы з Новага Года пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе – падцвердзіць запрашэнне.

Урокі рэлігіі будуць працягвацца пасля калядных канікул з 14 студзеня.

У кіосках можна набыць рэлігійны каляндар на 2023 г.

Дзякуем за ахвяраванні, за малітвы і за вашую прысутнасць!

 

Прочитано 285 раз