Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00. Толькі ў сераду ў 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 10.00, 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне садавіны і гародніны.
На гэтым тыдні ўшануем:
У панядзелак св. Тэрэзу ад Крыжа
У аўторак св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка
У сераду св. Клару
У суботу св. Максімільяна Марыі Кольбэ
11 жніўня запрашаю дзяцей, моладзь, дарослых, хор, міністрантаў і сакрыстыянаў на Святую Імшу на 18.00 і пасля на праграму, якая адбудзецца ў парафіяльным дворыку.
У апошнюю суботу лета, 28 жніўня, плануем арганізаваць пілігрымку на цягніку ў Гудагай, у санктуарый Маці Божай Шкаплернай. Там адбудзецца Святая Імша, Крыжовы Шлях па гудагайскай Кальварыі і праграма для пілігрымаў. У гэтай пілігрымцы можа прыняць удзел кожны жадаючы. Асабліва запрашаем моладзь, дзяцей, міністрантаў і хор здзейсніць гэтую пілігрымку перад пачаткам навучальнага года. Таксама чакаем студэнтаў, працуючую моладзь, сем’і, усіх выпускнікоў Будслаўскіх рэкалекцыі. Крыху пазней будзе пададзеныя дакладныя гадзіны выезда і вяртання. Але ўжо трэба разлічваць, што выезд будзе раннім і вяртанне каля 21.00. Акрамя праезда цягніком трэба будзе прайсці каля 5 км пешшу. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі.
29 жніўня, у нядзелю, у 10.00 адбудзецца пачатак новага навучальнага года з асвячэннем школьных прыналежнасцяў і індывідуальным благаславеннем школьнікаў і студэнтаў.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!