Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і сераду ў 9.00. У аўторак у 18.00.
Праграма перэгрынацыя фігуры св. Арханёла Міхала будзе наступнай:
- 12ВЕРАСНЯ (ЧАЦВЕР) ПРЫБЫЦЦЁ ФІГУРЫ СВ. АРХАНЁЛА МІХАЛА
Святая Імша ў 18.00
13 ВЕРАСНЯ (ПЯТНІЦА), МАЛІТВА ПРАЗ ЗАСТУПНІЦТВА СВ. АРХАНЁЛА МІХАЛА ЗА ЖЫВЫХ, З АСАБЛІВАЙ ПРОСЬБАЙ АБ ВЫЗВАЛЕННІ АД УСЯЛЯКІХ ЗАЛЕЖНАСЦЯЎ
Святая Імша ў 9.00
Святая Імша ў 18.00
14 ВЕРАСНЯ (СУБОТА). УРАЧЫСТАСЦЬ УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА. ФЭСТ
МАЛІТВА ПРАЗ ЗАСТУПНІЦТВА СВ. АРХАНЁЛА МІХАЛА ЗА ПАМЕРЛЫХ
Святая Імша ў 10.00
МАЛІТВА ПРАЗ ЗАСТУПНІЦТВА СВ. АРХАНЁЛА МІХАЛА ЗА ЖЫВЫХ
Святая Імша ў 12.00
АДПУСТОВАЕ НАБАЖЭНСТВА З ЭЎХАРЫСТЫЧНАЙ ПРАЦЭСІЯЙ І ФІГУРАЙ АРХАНЁЛА ВАКОЛ ЦЭНТРАЛЬНАЙ ПЛОШЧЫ
Святая Імша ў 18.00
15ВЕРАСНЯ (НЯДЗЕЛЯ) Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00 16ВЕРАСНЯ (ПАНЯДЗЕЛАК) Святая Імша ў 9.00 і 18.00 17ВЕРАСНЯ (АЎТОРАК) РАЗВІТАННЕ З ФІГУРАЙ СВ. АРХАНЁЛА МІХАЛА Святая Імша ў 12.00
Фэст нашай парафіі пройдзе пад патранатам Арханёла. Варта ў гэтым часе кожнага дня быць на Святой Імшы і прасіць магутнага заступніцтва св. Арханёла Міхала ў сваіх інтэнцыях і сваіх родных. Споведзь у пятніцу і суботу за гадзіну перад Святой Імшой.
У парафіяльным кіоску з’явіўся новы малітоўнік надрукаваны з аказіі перэгрынацыі цудоўнай фігуры арханёла Міхала. У ім зможам знайсці шмат малітваў, з просьбай да Бога, каб Ён нам дапамагаў праз магутнае заступніцтва Арханёла Міхала і нашых анёлаў апекуноў. Там знойдзем малітвы аб вызваленні ад залежнасцяў, малітвы за нашую краіну і аб супакой ваўсім свеце, малітвы аб добрую смерць, пры канаючых, за душы ў чысцы церпячыя, літаніі і так далей.
Удзел у працэсіі на фэсце дзяцей, моладзі і старэйшых.
У панядзелак пасля Святой Імшы на 9.00 зробім генеральную ўборку тэрыторыі касцёла перад перэгрынацыяй фігуры арханёла Міхала і фэстам нашай парафіі. Просьба дапамагчы ў працах, як жанчын, так і мужчын. Наперад дзякую за зразуменне!
Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 (для дзяцей) і 18.00 (для моладзі і дарослых) адбудзецца рэпетыцыя хора.
Пры выхадзе з касцёла можна ўзяць анкету ўдзельніка катэхізацыі і пасля запаўнення яе трэба пераказаць у сакрыстую. Заняткі распачнуцца ў першую суботу кастрычніка (5 кастрычніка). Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.