Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, складковая за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
На гэтым тыдні: У аўторак успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла
Перэгрынацыя фігуры св. Арханёла Міхала адбудзецца па вілейшчыне з 3 па 17 верасня:
3 верасня ў 18.00 – прыбыццё ў Іллю
6 верасня ў 18.00 – развітанне ў Іллі, а ў 19.30 – прыбыццё ў Вязынь.
9 верасня ў 16.00 – развітанне ў Вязыні, а ў 18.00 – прыбыццё ў Любань
11 верасня ў 18.00 – развітанне ў Любані, а ў 19.30 – прыбыццё ў Куранец
12 верасня ў 16.30 – развітанне ў Куранцы, а ў 18.00 – прыбыццё ў Вілейку. У Вілейцы фігура Арханёла Міхала прабудзе да 17 верасня. Развітанне адбудзецца ў 12.00. Фэст нашай парафіі пройдзе пад патранатам Арханёла. Варта ў гэтым часе кожнага дня быць на Святой Імшы і прасіць магутнага заступніцтва св. Арханёла Міхала ў сваіх інтэнцыях і сваіх родных.
Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 (для дзяцей) і 18.00 (для моладзі і дарослых) адбудзецца рэпетыцыя хора.
Пры выхадзе з касцёла можна ўзяць анкету ўдзельніка катэхізацыі і пасля запаўнення яе трэба пераказаць у сакрыстую. Заняткі распачнуцца ў першую суботу кастрычніка (5 кастрычніка).
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы, якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.