Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і пятніцу ў 9.00. У аўторак у 8.00.
У сераду і чацвер Імшы не будзе. У суботу, складковая за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
20-22 жніўня – рэкалекцыі-падарожжа па святынях Беларусі для дзяцей і школьнай моладзі. 22 жніўня, у чацвер, у 19.00 удзельнікі рэкалекцый-падарожжа прыбудуць у Будслаў. Там адбудзецца Святая Імша падзякі і малітвы пры цудоўным абразе Маці Божай. Традыцыйна у гэты дзень у Будслаў запрашаем выпуснікоў Будслаўскіх рэкалекцый: студэнтаў, працуючую моладзь і маладыя сем’і.
24 жніўня – дзень засяроджанасці для хора “ANGELI” у Мядзелі. Выезд на рэкалекцыі на аўтамабілях, у суботу ў 7.30 ад касцёла
Урачыстая Святая Імша на пачатак новага навучальнага года з асвячэннем школьных прыналежнасцяў адбудзецца 1 верасня ў 10.00.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.