Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак у 18.00
У чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. Урачыстасць абавязковая азначае, што гэта дзень святы, а мы павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы і павінны прыняць удзел у Святой Імшы. Падчас кожнай Імшы адбудзецца абрад асвячэння новага ўраджаю: плады палёў, агародаў і садоў, а таксама кветкі і зёлкі.
У суботу, складковая за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
20-22 жніўня – рэкалекцыі- падарожжа па святынях Беларусі для дзяцей і школьнай моладзі. Арганізацыйнае спатканне ў нядзелю 18 жніўня пасля Святой Імшы ў 10.00.
24 жніўня – дзень засяроджанасці для хора “ANGELI”.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
тыні.